
Сябры! Нагадваем, што ўжо праз тыдзень, 13 снежня 2024 года а 17-й гадзіне, адбудзецца дэма-клас па акварэлі ад мастачкі Наталлі Шапавалавай.
Наталля прадэманструе не толькі спецыяльные тэхнічныя прыёмы, але і пакажа як іх спалучыць з творчым уяўленнем мастака і атрымаць цікавы, часта непрадказальны, але заўсёды арыгінальны вынік. Незвычайныя аўтарскія прыёмы Наталлі заўсёды выклікаюць захапленне і пагружаюць гледача ў магію акварэльнага свету, такога няўлоўнага і таямнічага.
Кошт квітка на мерапрыемства:
14,00 руб. – для дарослых
10,00 руб. – для студэнтаў, пенсіянераў
6,00 руб. – для школьнікаў
Арт-гасцёўня «Высокае мѣста»
г. Мінск, вул. Герцэна, 2а
(017) 342 24 26; (017) 354 26 57
minskmuseum.by