Арт-гасцёўня «Высокае мѣста»
АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСТА»
Канцэпцыя Арт-гасцёўні «Высокае места» — у гістарычным цэнтры горада паказаць сучасную сталіцу праз сучаснае мастацтва.
У галерэі арганізуюцца як персанальныя выставы, так і калектыўныя, на якіх можна прасачыць развіццё сучаснага беларускага мастацтва адначасова ў жывапісе, скульптуры, графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
Творчыя праекты выставачнай пляцоўкі дазваляюць гаварыць з публікай на мове сучаснага мастацтва, адлюстроўваць мастацкае жыццё сталіцы на сучасным этапе, прадстаўляць творчасць вядомых беларускіх майстроў і адкрываць новыя імёны.
Арт-гасцёўня «Высокае места» знаёміць наведвальнікаў з новымі напрамкамі ў сучасным мастацтве і выхоўвае мастацкі густ жыхароў сталіцы.