Адкрыццё персанальнай выставы акварэлі і жывапісу Наталлі Шапавалавай «Тонкі свет»

31 кастрычніка 2024 года ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбылося адкрыццё персанальнай выставы акварэлі і жывапісу Наталлі Шапавалавай «Тонкі свет».

У «Тонкім свеце» Наталлі Шапавалавай у поўнай меры выяўляецца імкненне зазірнуць за эфемерную мяжу рэальнасці. Апісаць убачанае з дапамогай уласнай сімволікі і метафар – складаная задача, аднак майстэрства мастака, у дадзеным выпадку, дазволіла зрабіць гэта дакладна і вытанчана, ператварыўшы нешта невызначальнае ў канкрэтныя візуальныя вобразы.

Выстава працуе да 8 снежня 2024 года.

970