
Паважаныя калегі і сябры! Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва і Арт-гасцёўня «Высокае мѣста» шчыра віншуюць усіх датычных з надыходзячым ДНЁМ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ!
Праца, якую мы з вамі робім, не вымяраецца ў тонах і метрах і не заўсёды да гэтага можна дакрануцца рукамі. Але можна дакрануцца сэрцам, убачыць вачыма, адчуць душой. Мы з вамі працуем дзеля таго, каб людзі мелі жаданне і магчымасць апынуцца ў свеце прыгожага, каб гэты свет вабіў і рабіў жыццё кожнага чалавека цікавым і натхнёным.
Дык няхай ля ўваходу ў кожны тэатр пытаюцца пра лішні квіточак, няхай бібліятэкі будуць запоўнены чытачамі, няхяй стаяць чэргі ў музеі і галерэі, няхай у канцэрных залах не будзе ніводнага свабоднага месца!
З нашым прафесійным святам!
Леанід Шчамялёў
«На роднай ніве»
Палатно, алей. 2000 г.