Персанальная выстава жывапісу Юрыя Несцярука «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА»

У Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» праходзіць персанальная выстава жывапісу Юрыя Несцярука

«АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

«Творчасць Ю.М. Несцярука грунтуецца на глыбокім аналізе аб’екта, пошуку такіх рытмічных хадоў, якія могуць уключыць у сябе і бачны аб’ект, і больш складаную стуктуру зместу гэтага аб’екта. Часта адмаўляючыся ад фігуратыўнасці, мастак звяртаецца да абстракцыі, супрэматызму, вызваляючы ад літаратурнага зместу карціну. Дамінантай творчасці Юрыя Несцярука з’яўляецца ідэя чалавечага шляху, якую ён выказвае па-рознаму. Ідэя можа быць адлюстравана праз узаемасувязь часу, канкрэтнае чалавечае жыццё, якое пераплятаецца з іншымі лёсамі, тчэ сваю канву ў вялікай гісторыі, напаўняе яе сэнсам. Альбо гэта ідэя раскрываецца як шлях чалавека да самаго сябе».

Cвятлана Строгіна, мастацтвазнаўца

Выстава працягнецца па 3 верасня 2023 года

451