27.07.2023. Адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА»

27.07.2023. Адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае дзве серыі работ – «Рыбны дзень» і «Вясковы супрэматызм», створаныя ў розныя гады жыцця. Гэта выстава – пра вечны пошук новых форм, гульню з прасторай і колерам, нястомнае жаданне зразумець сутнасць рэчаў, якія акружаюць нас у звычайным жыцці.

Выстава працягнецца па 3 верасня 2023 года

677