21.06.2023. Дэма-клас мастачак Карыны Волкавай і Ганны Сталяровай у рамках выставы карцін з лямца і графікі «Крылы натхнення»

21 чэрвеня 2023 года ў Арт-гасцёўні «Высокае места» ў рамках выставы карцін з лямца і графікі «Крылы натхнення» адбыўся дэма-клас мастачак Карыны Волкавай і Ганны Сталяровай.

У ходзе мерапрыемства Карына Волкава і Ганна Сталярова правялі дэма-клас па ручным прадзення і выкарыстанні рукатворнай ніткі для стварэння партрэта з натуры ў тэхніцы валяння, а таксама падзяліліся сакрэтамі аўтарскага майстэрства. Мастачкі правялі аўтарскую экскурсію па выставе «Крылы натхнення», распавялі пра сябе і свой творчы шлях, пра тое як ствараюцца карціны і адказалі на пытанні гасцей сустрэчы.

395