Экспазіцыя

Памяшканні Арт-гасцёўні «Высокае места» маюць архітэктурную 3-х узроўневую планіроўку, на якой знаходзяцца 4 дэманстрацыйныя залы. Менавіта арыгінальная планіроўка, якую палюбілі не толькі маладыя мастакі, але і сталыя майстры, дазваляе ствараць незвычайныя творчыя праекты.

У галерэі праходзяць зменныя выставы, якія адлюстроўваюць тэндэнцыі развіцця сучаснага мастацтва, у тым ліку міжнародныя праекты, на аснове збораў мастакоў, фатографаў, калекцыянераў, розных арганізацый і ўстаноў. У рамках выстаў праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы (прэзентацыя альбома, кнігі; круглы стол, майстар-клас, творчыя сустрэчы і вечары).