Гісторыя

Арт-гасцёўня "Высокае места" была адчынена ў верасні 2015 года. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Мінска на тэрыторыі Верхняга горада. Будынак, у якім знаходзіцца галерэя, з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя.

Сваю назву Арт-гасцёўня "Высокае места" атрымала не выпадкова. З самых старажытных часоў беларуская зямля не была «terra incognita» для многіх еўрапейцаў. Яе межы перасякалі гандляры і дыпламаты, навукоўцы і служыцелі культу, рамеснікі і мастакі. Фармаваўся гандлёва-рамесны пасад горада Мінска з гандлёвай плошчай на ВЫСОКІМ МЕСЦЫ. Гэта было актыўнае, бойкае, папулярнае месца. Як раз там цяпер і знаходзіцца галерэя.

Арт-гасцёўня "Высокае места" уваходзіць у склад Дзяржаўнай установы "Музей гісторыі горада Мінска", які пачаў сваю гісторыю ў 2010 годзе. Сёння Музей гісторыі горада Мінска ўяўляе сабой буйное аб'яднанне, у структуру якога ўваходзіць дзесяць філіялаў і структурных падраздзяленняў.